Тэма занятка: "Духоўны воблік галоўнага героя рамана "Каласы пад сярпом тваім" Алеся Загорскага"
Вучні павінны:
1. умець складаць план характарыстыкі літаратурнага героя;
2. умець пераказваць эпізоды, дзе ёсць інфармацыя пра выбранага героя;
3. умець выразна чытаць эпізоды, дзе ёсць інфармацыя пра выбранага героя.
Алгарытм працы:
1. скласці план характарыстыкі Алеся Загорскага:
1) успомніць эпізод, дзе ўпершыню ўзгадваецца герой;
2) апісаць знешні выгляд героя;
3) напісаць пяць прыметнікаў, якія характарызуюць характар героя;
4) напісаць сем дзеясловаў, якія паказваюць, што рабіў герой;
5) прыгадаць учынкі і матывы паводзін, у якіх герой праяўляе сябе найбольш ярка;
6) паказаць,як аўтар адносіцца да героя (выпісаць пяць цытат);
7) вашы асабістыя адносіны да персанажа.
Фота гэтага задання трэба выслаць настаўніку ў vk
Дадзены від працы ацэньваецца як плюс два балы да адзнакі
2. Зрабіць крыжаванку з ключавым словам па вертыкалі ЗАГОРСКІ ў дакуменце Word і выслаць аднакласніку, каб разгадаў гэту крыжаванку:
Арцём высылае Дзіяне, Дзіяна - Вікторыі, Вікторыя - Ігару, Ігар - Івану, Іван - Арцёму.
Дадзены від працы ацэньваецца як плюс бал да адзнакі.
3. Пераказаць эпізод, дзе ёсць інфармацыя пра выбранага героя. Пераказ запісаць на камеру (у тэлефоне) і выслаць настаўніку ў vk.
Дадзены від працы ацэньваецца на шэсць балаў.