Беларуская мова
ДУА "СТРЫГІНСКАЯ СШ"
ДЫСТАНЦЫЙНАЕ НАВУЧАННЕ
23 красавіка
Тэма: "Амонімы"
Вучань павінен:
1. ведаць, што такое амонімы;
2. умець знаходзіць амонімы ў тэксце;
3. называць амонімы.
Алгарытм працы:
1. намаляваць на аркушы А4 наступныя групы малюнкаў:
журавель (птушка і калодзеж)
кран (пад'ёмны і кухонны)
лісічкі (грыбы і жывёлы)
Падпісаць малюнкі.
Выпісаць на аркушы, што такое амонімы (с.99 падручніка).
Малюнак трэба выслаць настаўніку да 24 красавіка: ustilena@mail.ru. За дадзены від працы можна атрымаць тры каляровыя гумкі.
3. Вусна выканайце практыкаванні 194, 195.
4. Вусна выканайце практыкаванне 200, 201, 203
5. Пісьмова выканайце практыкаванні 202 і 206 і да 24 красавіка дашліце настаўніку: ustilena@mail.ru. За дадзены від працы можна атрымаць дзве каляровыя гумкі.
Тэма: "Антонімы"
Вучань павінен:
1. ведаць, што такое антонімы;
2. умець знаходзіць антонімы ў тэксце;
3. называць антонімы.
Алгарытм працы:
1. намаляваць на аркушы А4 наступныя групы малюнкаў:
адзін хлопчык да 5 сантыметраў вышынёй, другі да 3 сантыметраў
адзін слон да 5 сантыметраў вышынёй, другі да 3 сантыметраў
ноч і дзень
сонейка і хмарка
Падпісаць малюнкі:
высокі-нізкі, сонечны дзень-пахмурны дзень, ноч-дзень, вялікі-малы.
2. На старонцы 95 падручніка ў параграфе "Антонімы" ёсць правіла, з якім трэба пазнаёміцца. На аркушы паперы, на якім вы працавалі, вялікімі літарамі трэба напісаць "АНТОНІМЫ". Малюнак трэба выслаць настаўніку: ustilena@mail.ru. За дадзены від працы можна атрымаць тры каляровыя гумкі.
3. Вусна выканайце практыкаванні 194, 195.
4. Пісьмова выканайце практыкаванне 199 і дашліце настаўніку: ustilena@mail.ru. За дадзены від працы можна атрымаць дзве каляровыя гумкі.