Беларуская мова
ДУА "СТРЫГІНСКАЯ СШ"
ДЫСТАНЦЫЙНАЕ НАВУЧАННЕ
23 красавіка
Тэма: "Сказы з адасобленымі дапаўненнямі, знакі прыпынку ў іх"
Вучань павінен:
1. ведаць, што такое адасабленне;
2. ведаць, што такое адасобленае дапаўненне;
3. арыентавацца ў структуры сказа з адасобленымі дапаўненнямі.
Алгарытм працы:
1. успомніце, што такое адасабленне (с.225 у падручніку);
2. запішыце ў сшытку, што такое дапаўненне;
3. аформіце правіла на с.237-238 у выглядзе апорных схем;
4. вусна выканайце практыкаванне 345;
5. пісьмова выканайце практыкаванне 346;
6. напішыце сачыненне "Якой была апошняя зіма" (аб'ём - 1 старонка). У сачыненні павінна быць пяць сказаў з адасобленымі дапаўненнямі. Вышліце фота сачынення настаўніку ў vk.
Тэма: "Сказы з адасобленымі прыдаткамі, знакі прыпынку ў іх"
Вучань павінен:
1. ведаць, што такое адасоблены прыдатак;
2. арыентавацца ў структуры сказа з адасобленымі прыдаткамі.
Алгарытм працы:
1. успомніце, што такое адасабленне (с.225 у падручніку);
2. паўтарыце тэму "Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні" (с.226-228 у падручніку);
3. запішыце ў сшытку, што таое прыдатак: Прыдаткам называецца азначэнне, выражанае назоўнікам ці спалучэннем слоў з ім, якое дае другую назву прадмету (камень–гаспадар, вучні–выдатнікі);
4. запомніце важную інфармацыю:
Каб адрозніць прыдатак (адно слова) ад паяснёнага слова, трэба кіравацца наступным правілам: прыдатак, характарызуючы прадмет, дае яму другую назву. Таму ў спалучэнні слоў рака Нёман прыдаткам з’яўляецца другое слова (раку можна назваць Нёманам, Днепрам і інш.), у спалучэнні настаўнік Іван Пятровіч — першае слова (Іван Пятровіч можа быць настаўнікам, пісьменнікам, спеваком і інш.);
5. вусна выканайце практыкаванне 336;
6. прачытайце тэорыю на старонцы 232;
7. вусна выканайце практыкаванне 337;
8. у сшытку зрабіцe схему/інтэлектуальную карту правіла на старонцы 233;
9. пісьмова выканайце практыкаванне 338 і вышліце фота практыкавання настаўніку vk.